Адышла да Пана сястра Эдварда Мароз SJE

21 лістапада адбылося пахаванне сястры Эдварды Мароз.

С. Эдварда Мароз нарадзілася 8 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Крыцэвічы Мёрскага раёну. Хрост прыняла ў снежні таго ж году ў Друі, бежмаванне — у 1938 годзе ў Ідолце. Скончыла 4 класы пачатковай школы.

У с. Эдварды мама памерла, калі яна мела 10 год. Але ў сям’і быў прыклад сапраўднай любові бліжняга… І пазней Эдварда паехала на Урал (трэба было нібы дабравольна), хоць гэта быў лёс яе старэйшай сястры. Там спазнала цяжкую фізічную працу пры будове чыгункі.

Да закону прыйшла ў 1958 годзе ў Ідолце. У красавіку наступнага году была прынятая да навіцыяту.

Першыя законныя шлюбы склала 13 лістапада 1960 году ў Ідолце. Ад 1958 году працавала ў Ідолце як закрыстыянка, а таксама дапамагала ў вядзенні хатняй гаспадаркі.

Ад 1959 на працягу 20 гадоў працавала ў саўгасе. Была гэта вельмі цяжкая праца, а тым больш, што з яе немагчыма было ўтрымацца. І хоць с. Эдварду паважалі за яе дабрасумленнае выкананне абавязкаў, але вельмі дакучалі кожны раз за імкненне быць на Св. Імшы. Аднак што датычыць с. Эдварды ў адносінах да людзей, яна была вельмі адкрытая, блізкая, свая, ніколі не была абыякавая.

У 2001 годзе прыехала ў Слабодку, дзе дапамагала ў вядзенні гаспадаркі. А ў 2005 яе плацоўкай стала Друя.

С. Эдварда любіла малітву з дзяцінства. Але апошнія гады жыцця, калі цела не магло фізічна працаваць так, як раней, гэты дух малітвы нібыта праявіўся знешне.

Сёстры ў Друі ў сваіх большых ці меншых патрэбах звярталіся да с. Эдварды з просьбай аб малітве. І гэтая малітва прыносіла плёны… Аказваецца, яна малілася столькі, колькі ёсць часу ў сутках, акрамя сну і пасілкаў (як сведчаць сёстры з супольнасці). Памятала ў сваіх малітвах усіх, хто імкнуўся ісці за Божым заклікам: дзяцей, моладзь, а асабліва клерыкаў, святароў, сясцёр і прасіла аб ласцы вытрымкі ў пакліканні.

Сястра Эдварда жыла ў тыя часы, калі святароў забіралі ў турмы, а людзі былі пазбаўленыя іх паслугі. Яна належала да тых, хто жыве верай, што святары, выбраныя Езусам, выконваюць Яго місію. Адзначалася вялікай павагай і ўдзячнасцю святарам.

“Святая Імша – як галоўны момант дня”. Для сястры Эдзі гэта не проста словы, гэта рэальнасць, якою жыла. Як жа цяжка, калі ногі ўжо слабыя, боль….і ўжо няма сілы дайсці да касцёла. А якая радасць з’явілася, калі Святая Імша трансмітавалася праз інтэрнэт.

У ноч з 19 на 20 лістапада 2018 году с. Эдварда Мароз адышла да Пана.

Пакінула нам прыклад адданага Богу жыцця і тугу ў сэрцы па сваёй шчырай дабразычлівай прысутнасці і ўсмешцы.

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход /  Изменить )

Google photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google. Выход /  Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход /  Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход /  Изменить )

Connecting to %s

Создайте бесплатный сайт или блог на WordPress.com. Тема: Baskerville 2, автор: Anders Noren.

Вверх ↑

%d такие блоггеры, как: